Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

змаўчаць, ✂ і змоўчаць, ✂; зак.

  1. Прамаўчаць у адказ на што-н., не пярэчыць.

    • Яна пакрыўдзілася, але змаўчала.
  2. пра што, аб чым. Наўмысля не сказаць.

    • З. пра хваробу.

|| незак. змоўчваць, ✂.

змова, ✂, ж.

Тайнае пагадненне або ўгавор, дамоўленасць.

  • Злачынная з.

змовіцца, ✂; зак.

Дамовіцца адносна якіх-н. дзеянняў.

  • Змовіліся дзейнічаць разам.

|| незак. змаўляцца, ✂.

змога, ✂, ж.

  1. Сіла, здольнасць рабіць што-н. (ужыв. толькі ў некаторых выразах).

    • Наколькі хопіць змогі.
    • Не мець змогі падняцца з ложка.
  2. Стан моцнай стомленасці, поўнага бяссілля.

    • Падаць ад змогі.

змоклы, ✂.

Мокры, намоклы.

  • Змоклае адзенне.

змокнуць, ✂; зак.

Зрабіцца мокрым, намокнуць.

  • З. на дажджы.

|| незак. змакаць, ✂.

змоладу, прысл.

З маладых гадоў.

  • Уцягнуцца ў работу з.

змор, прысл.

Узяць зморам каго-што —

  1. адолець, давёўшы да поўнай страты сіл.

    • Узяць абложаны горад зморам;
  2. перан. дамагчыся чаго-н. ад каго-н. настойлівым, назойлівым уздзеяннем (разм.).

змора, ✂, ж.

Тое, што і зморанасць.

зморанасць, ✂, ж.

Стан зморанага чалавека, бяссілле, стома.

  • Адчуваць з.
  • Ад зморанасці заплюшчваліся вочы.