Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

змаргнуць, ✂ і зміргнуць, ✂; зак. аднакр.

Маргнуць, міргнуць. Напружана сачыць за кім-н., баючыся з. вокам.

  • Так глядзіць — не зміргне.

змізарнелы, ✂.

Схуднелы, здрабнелы (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам) або зачахлы, пабляклы (пра расліннасць).

  • Твар яго змізарнеў.
  • Маладое лісце змізарнела і зачахла.

|| наз. змізарнеласць, ✂.

змікіціць, ✂; зак. (разм.).

Зразумець, здагадацца.

  • Хутка з., што да чаго.

змілавацца, ✂; зак.

Тое, што і злітавацца.

змірыцца, ✂; зак.

Прымірыцца з кім-, чым-н., пакарыцца каму-, чаму-н.

  • З. з якой-н. думкай.
  • Ён змірыўся са сваім становішчам.

|| незак. змірацца, ✂.

змірыць, ✂; зак. (разм.).

Памірыць, прымірыць.

  • З. суседзяў.

|| незак. зміраць, ✂.