Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

змеепадобны, .

З выгляду падобны на змяю.

  • Змеепадобная трубка.

змей, , м.

  1. Вялікая змяя; тое, што і змяя (разм.).

  2. Казачнае крылатае страшыдла з тулавам змяі.

    • Трохгаловы з.
  3. Лёгкі каркас, абцягнуты паперай ці матэрыяй, які запускаецца на нітцы ў паветра.

змейкавы:

  • змейкавы аэрастат (спец.) — лятальны апарат змеепадобнай формы.

змена, , ж.

  1. гл. змяніцца, -ць.

  2. Прамежак часу, пасля заканчэння якога група людзей (якія працуюць, вучацца і пад.) зменьваецца другой такой групай.

    • Вячэрняя з.
    • Працаваць у тры змены.
  3. Група людзей, што працуе, вучыцца і пад. ў гэты прамежак.

    • Прыступіла да працы начная з.
  4. Той (тыя), хто прыходзіць на змену каму-, чаму-н.

    • Рыхтаваць сабе змену.
    • Маладая з.
  5. Камплект абутку, адзення, якія час ад часу мяняюцца.

    • Дзве змены бялізны.

  • На змену каму-чаму — услед за кім-, чым-н. і замяніць сабой каго-, што-н.

|| прым. зменны, .

зменлівы, .

Які лёгка і часта мяняецца, няўстойлівы.

  • Зменлівыя адносіны да каго-н.
  • Зменлівае надвор’е.

|| наз. зменлівасць, .

зменшчык, , м.

Той, хто працуе пазменна з іншым.

  • Здаць печ зменшчыку.

|| ж. зменшчыца, .

|| прым. зменшчыцкі, .

зменшыцца, ; зак.

Стаць меншым.

  • Сям’я зменшылася.
  • Боль зменшыўся.

|| незак. змяншацца, .

|| наз. змяншэнне, .

зменшыць, ; зак.

Зрабіць меншым.

  • З. дозу лякарства.
  • З. крок.
  • З. небяспеку.

|| незак. змяншаць, .

|| наз. змяншэнне, .

змераць, ; зак.

Вызначыць якой-н. мерай велічыню чаго-н.

  • З. глыбіню вадаёма.
  • З. тэмпературу.
  • З. вокам (перан. уважліва аглядаць каго-н., нібы ацэньваючы).

|| незак. змяраць, .

змерзнуцца, і змерзціся, ; зак.

Прымерзнуць адзін да аднаго, змацавацца лёдам.

  • Рыба змерзлася ў халадзільніку.

|| незак. змярзацца, .

|| наз. змярзанне, .