Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выгадаць, ✂; зак.

Зберагчы, набыць, знайсці (пра час, сродкі, матэрыял).

  • В. час.
  • В. кавалак тканіны пры раскроі.

|| незак. выгадваць, ✂.

выгадны, ✂.

  1. Які прыносіць выгаду, карысць.

    • Выгаднае пагадненне.
  2. Які мае перавагу, спрыяльны, добры.

    • Выгаднае становішча.
    • Выгаднае месца для будаўніцтва.

|| наз. выгаднасць, ✂.

выгаладацца, ✂; зак.

Тое, што і прагаладацца.

выгалець, ✂; зак.

Стаць пустым, голым.

  • Усё навокал выгалела.

выгаліць, ✂; зак.

Зрэзаць брытвай валасы на чым-н., выбрыць.

|| незак. выгольваць, ✂.

|| звар. выгаліцца, ✂.

|| незак. выгольвацца, ✂.

выган, ✂, м.

Месца каля вёскі, дзе пасецца жывёла.

|| прым. выганны, ✂.

выгар, ✂, м.

Участак лесу, балота, сенажаці, выпалены агнём, пажарам.

выгарадзіць, ✂; зак.

  1. Выдзеліць, аддзяліць агароджай.

    • В. прагон для жывёлы.
  2. перан. Узяць пад абарону, пазбавіць ад адказнасці, абвінавачання каго-н. з вінаватых (разм.).

    • В. сябра.

|| незак. выгароджваць, ✂.

выгаралы, ✂.

  1. Выпалены; які пасох, загінуў ад спёкі.

    • Выгаралая трава.
  2. Які страціў афарбоўку ад уздзеяння сонца.

    • Выгаралыя валасы.
    • Выгаралая хусцінка.

выгараць​1, ✂; зак.

  1. Згарэць поўнасцю.

    • Выгаралі дровы ў печы.
    • Веска выгарала.
  2. Выліняць, страціць натуральны колер.

    • Матэрыял выгараў на сонцы.

|| незак. выгараць, ✂ і выгарваць, ✂.