Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

працаўнік, ✂, м.

  1. Той, хто працуе.

    • Сумленны п.
  2. Работнік якой-н. галіны, сферы працы.

    • Працаўнікі навукі.

|| ж. працаўніца, ✂.

працверазіцца, ✂; зак.

Стаць цвярозым (у 1 знач.).

|| незак. працверажацца, ✂ і працвярэжвацца, ✂.

|| наз. працверажэнне, ✂ і працвярэжванне, ✂.

працверазіць, ✂; зак.

Прывесці ў цвярозы стан.

|| незак. працвярэжваць, ✂ і працверажаць, ✂.

|| наз. працвярэжванне, ✂ і працверажэнне, ✂.

працвісці, ✂; зак.

Прабыць які-н. час у цвіценні.

  • Яблыня працвіла дзесяць дзён.

працвітаць, ✂; незак.

Тое, што і квітнець (у 2 знач.).

|| наз. працвітанне, ✂.

працерабіць, ✂; зак.

Расцерабіўшы, зрабіць праход.

  • П. сабе дарогу (таксама перан.).

|| незак. працярэбліваць, ✂.

|| наз. працярэбліванне, ✂.

працерці, ✂; зак.

  1. Прадзіравіць трэннем.

    • П. паперу гумкай.
  2. Расціраючы, прапусціць праз што-н.

    • П. ягады праз сіта.
  3. Выціраючы, ачысціць.

    • П. шкельцы акуляраў.
  4. Пракласці, утварыць частай яздой, хадой (разм.).

    • П. дарогу саньмі санямі.

◊

  • Працерці вочы (разм.) — прачнуцца, адысці ад сну.

|| незак. праціраць, ✂.

|| наз. працірка, ✂ і праціранне, ✂.

|| прым. працірачны, ✂.

працерціся, ✂; зак.

Прадрацца ад трэння.

  • Локці рукавоў працерліся.

|| незак. працірацца, ✂.

працівіцца, ✂; незак.

Выказваць нязгоду, супраціўляцца.

  • П. злу.

|| зак. запрацівіцца, ✂.

праціснуцца, ✂; зак.

Прабрацца праз натоўп, вузкі праход.

  • П. між лавак.

|| незак. праціскацца, ✂.