Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

працавік, ✂, м. (разм.).

Вельмі старанны, працавіты чалавек, рабацяга.

працавіты, ✂.

Які многа, добра і шчыра працуе.

  • П. чалавек.

|| наз. працавітасць, ✂.

працадзень, ✂, м.

Адзінка ўліку працы калгаснікаў і размеркавання даходаў па працы ў калгасах.

працадзіць, ✂; зак.

  1. Прапусціць (вадкасць) для ачысткі праз што-н., што фільтруе.

    • П. малако.
  2. перан. Вымавіць неразборліва, не разнімаючы зубоў.

|| незак. працэджваць, ✂.

|| наз. працэджванне, ✂.

працаёмкі, ✂.

Які патрабуе вялікай затраты працы.

  • Лён — працаёмкая культура.

|| наз. працаёмкасць, ✂.

працаздольны, ✂.

Здольны да працы.

  • Працаздольная частка насельніцтва.

|| наз. працаздольнасць, ✂.

  • Страта працаздольнасці.

працалюбівы, ✂.

Які вызначаецца вялікай любоўю да працы.

  • П. хлопец.

працатэрапія, ✂, ж.

Лячэнне працай, працэсамі працы,

|| прым. працатэрапеўтычны, ✂.

працаўладкаванне, ✂, н. (афіц.).

Уладкаванне на працу, забеспячэнне працай каго-н.

  • П. выпускнікоў вучылішча.

працаўладкаваць, ✂; зак. (афіц.).

Забяспечыць працай каго-н.