Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выстаяцца, ✂; зак.

Набыць пэўныя якасці ў выніку працяглага стаяння.

  • Наліўка выстаялася.

выстаяць, ✂; зак.

  1. Прастаяць доўга або з цяжкасцю.

    • В. чаргу за білетам.
    • В. на нагах цэлую змену.
  2. перан. Не паддацца, вытрымаць, устаяць.

    • В. супраць ворага.
    • В. у барацьбе.

|| незак. выстойваць, ✂.

выстраіцца​1, ✂; зак.

Стаць строем ці размясціцца ў пэўным напрамку.

  • В. калонай.
  • Каля касы выстраілася чарга.

|| незак. выстройвацца, ✂.

выстраіцца​2, ✂; зак. (разм.).

Адзецца па-святочнаму, прыбрацца.

  • В. як на баль.

|| незак. выстройвацца, ✂.

выстраіць, ✂; зак.

Паставіць строем або размясціць у пэўным парадку.

  • В. полк.

|| незак. выстройваць, ✂.

выстрал, ✂, м.

Тое, што і стрэл.

выстраліць, ✂; зак.

Тое, што і стрэліць.

|| незак. выстрэльваць, ✂.

выстраляць, ✂; зак.

Страляючы, расходаваць.

  • В. усе патроны.

|| незак. выстрэльваць, ✂.

выстрачыць, ✂; зак.

Прашыць на швейнай машыне.

  • В. каўнер.

|| незак. выстрочваць, ✂.

выстрыгчы, ✂; зак.

Стрыжкай выдаліць.

  • В. пасму валасоў.

|| незак. выстрыгаць, ✂.