Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выпраменьваць, ✂; незак.

Вылучаць прамяні, прамянёвую энергію.

  • В. святло.

|| наз. выпрамяненне, ✂.

  • Цеплавое в.

выпраміць, ✂; зак.

Зрабіць прамым.

  • В. дрот.
  • В. дарогу.

|| незак. выпрамляць, ✂.

|| прым. выпрамляльны, ✂.

выпрамнік, ✂, м. (спец.).

Прыстасаванне для ператварэння пераменнага электрычнага току ў пастаянны.

  • Ртутны в.

выпрасіць, ✂; зак.

Просьбамі дамагчыся чаго-н.

  • В. прабачэнне.
  • В. грошай.

|| незак. выпрошваць, ✂.

выпрастацца, ✂; зак.

  1. Прыняць прамое становішча, выпраміцца.

    • Вудзільна выпрасталася.
  2. Легчы, выцягнуўшыся на ўвесь рост (разм.).

    • В. на канапе.

|| незак. выпроствацца, ✂.

выпрастаць, ✂; зак.

  1. Зрабіць простым, прамым, разагнуць.

    • В. цвік.
    • В. нагу.
  2. Выраўнаваць пагнутае, памятае.

    • В. умяціну.

|| незак. выпростваць, ✂.

выпраўка, ✂, ж.

Пастава, манера трымацца прама, падцягнута.

  • Вайсковая в.
  • Маладзецкая в.

выпрацавацца, ✂; зак.

Устанавіцца, утварыцца ў выніку вопыту, працы.

  • Выпрацавалася вынослівасць.

|| незак. выпрацоўвацца, ✂.

выпрацаваць, ✂; зак.

  1. Зрабіць пэўную колькасць работы, вырабіць.

    • В. норму.
  2. Стварыць, развіць, адпрацаваць.

    • В. план сумесных дзеянняў.
    • В. стойкі характар.
    • В. добры стыль.

|| незак. выпрацоўваць, ✂.

|| наз. выпрацоўванне, ✂ і выпрацоўка, ✂.

выпрацоўка, ✂, ж.

  1. гл. выпрацаваць.

  2. Тое, што і выпрацавана, выраблена.

    • Дзённая в.