Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выкрык, ✂, м.

Гучны, адрывісты вокліч, крык.

  • Знадворку даносіліся выкрыкі.

выкрыкнуць, ✂; зак. і аднакр.

Голасна вымавіць, крыкнуць.

  • В. чыё-н. прозвішча.
  • — Стаяць! — выкрыкнуў Фёдар.

|| незак. выкрыкваць, ✂.

выкрыць, ✂; зак.

  1. Знайсці, выявіць; раскрыць, зрабіць вядомым невядомае, сакрэтнае.

    • В. патайное сховішча.
    • В. злачынствы.
  2. Растлумачыць скрыты сэнс, сутнасць чаго-н.

    • В. хлусню.
    • В. антынародны характар самаўладства.

|| незак. выкрываць, ✂.

|| наз. выкрыванне, ✂.

выкрышыцца, ✂; зак.

Паступова распадаючыся на дробныя кавалачкі, разбурыцца.

  • Зуб выкрышыўся.

|| незак. выкрышвацца, ✂.

выкуліцца, ✂; зак. (разм.).

Вываліцца, выпасці.

  • В. з саней.

|| незак. выкульвацца, ✂.

выкуліць, ✂; зак. (разм.).

Выкінуць, вывернуць.

  • В. з лодкі.

|| незак. выкульваць, ✂.

выкуп, ✂, м.

  1. гл. выкупіць.

  2. Плата, грошы, якімі выкупліваюць.

    • Даць багаты в.

выкупіць, ✂; зак.

  1. Вызваліць, атрымаць назад за грошы.

    • В. палоннага.
    • В. закладзеную рэч.
  2. перан. Заслужыць дараванне.

    • В. сваю віну чым-н.

|| незак. выкупляць, ✂ і выкупліваць, ✂.

|| звар. выкупіцца, ✂.

|| незак. выкупляцца, ✂ і выкуплівацца, ✂.

|| наз. выкуп, ✂ і выкупленне, ✂.

|| прым. выкупны, ✂.

выкурыць, ✂; зак.

  1. Дакурыць да канца, зрасходаваць курэннем.

    • В. папяросу.
    • В. усе цыгарэты.
  2. Абкурваючы, выгнаць.

    • В. лісу з нары.
  3. перан. Выгнаць, прымусіць пайсці, выйсці (разм.).

    • В. няпрошаных гасцей.

|| незак. выкурваць, ✂.

выкусіць, ✂; зак.

Укусіўшы зубамі, выесці, выгрызці кавалак чаго-н.

  • В. мякіш.

|| незак. выкусваць, ✂.