Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пратэктар​2, ✂, м. (спец.).

Патоўшчаная частка пакрышкі, якая непасрэдна сутыкаецца з дарогай.

|| прым. пратэктарны, ✂.

  • Пратэктарная рызіна.

пратэктарат, ✂, м.

  1. Форма залежнасці, пры якой слабейшая краіна, фармальна захоўваючы свой дзяржаўны лад, фактычна падпарадкавана мацнейшай імперыялістычнай дзяржаве.

  2. Краіна, што знаходзіцца ў такой залежнасці.

    • На тэрыторыі пратэктарата.

пратэкцыя, ✂, ж.

Апякунства, падтрымка каго-н. ва ўладкаванні на работу, у прасоўванні па службе і пад.

  • Зрабіць пратэкцыю каму-н.
  • Уладкавацца куды-н. па пратэкцыі.

|| прым. пратэкцыйны, ✂.

пратэкцыянізм, ✂, м. (кніжн.).

  1. Эканамічная палітыка дзяржавы, накіраваная на ахову нацыянальнай эканомікі ад замежнай канкурэнцыі.

  2. Падбор службовых асоб не па дзелавых якасцях, а па знаёмству, па пратэкцыі.

|| прым. пратэкцыянісцкі, ✂.

пратэкцыяніст, ✂, м.

Прыхільнік пратэкцыянізму (у 1 знач.).

пратэрмінаваць, ✂; зак.

Прапусціць устаноўлены тэрмін чаго-н.

  • П. ад’езд у камандзіроўку.

|| незак. пратэрміноўваць, ✂.

|| наз. пратэрміноўка, ✂ і пратэрміноўванне, ✂.

пратэса, ✂, ж.

Прыналежнасць царкоўных шэсцяў у выглядзе палотнішча, прымацаванага да дрэўка з вобразам Хрыста, святых, харугва.

пратэст, ✂, м.

  1. Рашучае пярэчанне супраць чаго-н.

    • Дэманстрацыя пратэсту.
    • Выказаць п.
  2. Заява аб нязгодзе з якім-н. рашэннем (спец.).

    • П. пракурора.
  3. Афіцыйнае пацвярджэнне факта нявыплаты ў тэрмін па вэксалю (спец.).

    • П. вэксаля.

пратэставаць, ✂, н.

  1. незак., супраць чаго. Заяўляць пратэст (у 1 знач.), выказваць нязгоду.

    • П. супраць гонкі ўзбраенняў.
  2. зак. і незак., што. Прынесці (-носіць), зрабіць (рабіць) пратэст.

|| зак. апратэставаць, ✂.

|| наз. апратэставанне, ✂.

пратэстант​1, ✂, м. (кніжн.).

Той, хто пратэстуе супраць чаго-н.

|| ж. пратэстантка, ✂.