Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праточны, ✂.

  1. гл. пратока.

  2. Пра ваду, вадаём: цякучы, не стаячы.

    • Праточная вада.
    • Праточнае возера.
  3. Які мае адносіны да руху струменя вадкасці або газу (спец.).

    • П. элемент (у пнеўмааўтаматыцы).

|| наз. праточнасць, ✂.

праточына, ✂, ж.

Прамытая вадой адтуліна, праход.

пратрава, ✂, ж.

Рэчыва, якім пратраўліваюць што-н.

пратравіць, ✂; зак.

  1. Зрабіць, апрацоўваючы хімічным шляхам, вытравіць.

    • П. узор на метале.
  2. Апрацаваць (футра) асаблівым саставам перад фарбаваннем.

  3. Абеззаразіць хімічным рэчывам.

    • П. насенне.

|| незак. пратраўліваць, ✂ і пратраўляць, ✂.

|| наз. пратраўліванне, ✂.

пратральваць, ✂; незак. (спец.).

Тое, што і траліць (у 2 знач.).

пратраціцца, ✂; зак.

Зрабіць вялікія затраты, расходы.

  • П. на рамонт кватэры.

|| незак. пратрачвацца, ✂.

пратраціць, ✂; зак.

  1. Мець страту на чым-н. ад чаго-н.

  2. Поўнасцю растраціць.

    • П. грошы.

|| незак. пратрачваць, ✂.

пратрута, ✂, ж.

Рэчыва, якім пратручваюць насенне і іншыя пасадачныя матэрыялы.

пратруціць, ✂; зак.

Тое, што і пратравіць.

|| незак. пратручваць, ✂.

|| наз. пратручванне, ✂.

пратрываць, ✂; зак.

  1. Стойка перажыць што-н., вытрываць.

    • П. шмат пакут.
  2. Прадоўжыць сваё дзеянне не спыняючыся.

    • Халады пратрывалі да красавіка.
  3. Захавацца, праіснаваць які-н. час.

    • Пад напорам такой вады гэты насып тут доўга не пратрывае.