Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прасцецкі, ✂ (разм.).

Дабрадушны і просты, не цырымонны.

  • П. выгляд.
  • П. хлопец.

прасці, ✂; незак.

Скручваючы (воўну, кудзелю і пад.), рабіць ніткі.

|| зак. спрасці, ✂.

|| наз. прадзенне, ✂.

прасціна, ✂, ж.

Доўгі і шырокі кавалак тканіны, які падсцілаецца на пасцелі.

|| памянш. прасцінка, ✂.

|| прым. прасцінны, ✂.

прасцэніум, ✂, м. (спец.).

Частка сцэны перад заслонай.

|| прым. прасцэніумны, ✂.

прасцяг, ✂, м.

Свабодны, вялікі прастор, шыр.

  • Прасцягі палёў.

прасцяк, ✂, м. (разм.).

Прастадушны, недалёкі чалавек.

|| памянш. прасцячок, ✂.

|| ж. прасцячка, ✂.

прасыхаць, ✂; незак.

Тое, што і сохнуць (у 1 знач.).

  • Вясной зямля добра прасыхае.
  • Піць не прасыхаючы (піць спіртнога многа, увесь час).

|| наз. прасыханне, ✂.

прасякнуцца, ✂; зак.

Пранікнуцца, напоўніцца якім-н. пачуццём, перакананнем, ідэяй.

  • П. пачуццём адказнасці.

|| незак. прасякацца, ✂.

прасякнуць, ✂; зак.

  1. Пранікнуць куды-н. праз што-н.

    • Цемра імкнулася п. усюды.
  2. перан., што (звычайна ў форме дзеепрым. зал. прош.).

    • Напоўніць якім-н. пачуццём, ідэяй. Верш прасякнуты пафасам гуманізму.

|| незак. прасякаць, ✂.

|| наз. прасякненне, ✂.

прасянішча, ✂, н.

Поле, на якім расло проса.