Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прастукаць, ✂; зак.

Тое, што і выстукаць (у 2 знач.).

  • П. хвораму грудзі.

|| незак. прастукваць, ✂.

|| наз. прастукванне, ✂.

прастытутка, ✂, ж.

Жанчына, якая займаецца прастытуцыяй.

  • Палітычная п. (перан. аб прадажным, беспрынцыповым палітыку; пагард.).

прастытуцыя, ✂, ж.

Продаж жанчынамі свайго цела з мэтай здабывання сродкаў для існавання, а таксама з мэтай асабістага ўзбагачэння.

прасумаваць, ✂; зак.

Правесці які-н. час сумуючы.

  • Увесь вечар прасумавала адна.

прасунуцца, ✂; зак.

  1. Пралазячы, высунуцца, прайсці паміж чым-н. ці дзе-н.

    • У дзверы прасунулася галава.
    • П. наперад.
  2. Сунучыся, перамясціцца на якую-н. адлегласць.

    • Нашы войскі прасунуліся значна наперад.
  3. перан. Высунуцца, павысіцца (разм.).

    • П. па службе.
  4. перан. Наблізіцца да завяршэння (разм.).

    • Справа прасунулася.

|| незак. прасоўвацца, ✂.

|| наз. прасоўванне, ✂.

прасунуць, ✂; зак.

  1. Упіхнуць, засунуць куды-н., праз што-н. вузкае ці ў што-н.

    • П. галаву ў акно.
    • П. нітку ў іголку.
  2. Сунучы, перамясціць на якую-н. адлегласць ці паміж чым-н.

    • П. шафу праз дзверы.
  3. Перамясціць, накіраваць куды-н.

    • П. полк да перадавой лініі.
    • П. літаратуру ў масы (перан.).
  4. перан. Высунуць, павысіць.

    • П. па службе.
  5. перан. Зрабіць што-н. для хутчэйшага завяршэння, выканання чаго-н. (разм.).

    • П. справу.

|| незак. прасоўваць, ✂.

|| наз. прасоўванне, ✂.

прасушыцца, ✂; зак.

  1. Стаць поўнасцю сухім пасля сушкі.

    • Падушка прасушылася.
  2. Высушыць на сабе адзенне, абутак (разм.).

    • Трапіў пад дождж, трэба п.

|| незак. прасушвацца, ✂.

прасушыць, ✂; зак.

  1. Зрабіць сухім, поўнасцю высушыць.

    • П. вопратку.
  2. Правесці які-н. час, сушачы што-н.

|| незак. прасушваць, ✂.

|| наз. прасушка, ✂ і прасушванне, ✂.

прасцейшыя, ✂, н. (спец.).

Тып аднаклетачных жывёлін, якія складаюцца з адной клеткі або калоны клетак.

прасценак, ✂, м.

Частка сцяны паміж аконнымі ці дзвярнымі праёмамі.

|| прым. прасценачны, ✂.