Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

халіфат, , м. (гіст.).

  1. Сістэма мусульманскага феадальнага кіравання, пры якой халіф спалучаў свецкую ўладу з духоўнай.

  2. Феадальная дзяржава, створаная ў выніку арабскага заваявання, якую ўзначальваў халіф.

|| прым. халіфацкі, .

халмагорка, , ж. (разм.).

Карова халмагорскай пароды.

|| прым. халмагорскі, .

халодны, .

  1. З нізкай або адносна нізкай тэмпературай (паветра, цела).

    • Халоднае лета.
    • Халодныя рукі.
  2. Які астыў, страціў цеплыню.

    • Х. суп.
    • Халодная каша.
  3. Які не ацяпляецца.

    • Халодная веранда.
  4. Які дае мала цяпла, дрэнна грэе, не трымае цяпла.

    • Халодныя боты.
    • Халодныя рукавіцы.
  5. Які пакутуе ад холаду (разм.).

    • Дзеці былі часта галодныя і халодныя.
  6. Які ажыццяўляецца пры нізкіх тэмпературах, без награвання.

    • Халодная коўка металу.
  7. перан. Звязаны з пачуццём унутранага, душэўнага холаду.

    • Х. чалавек.
  8. перан. Строгі і нядобразычлівы.

    • Х. погляд.
    • Х. прыём.
  9. перан. Невыразны, бляклы.

    • Халодныя фарбы.
  10. халодная: Памяшканне для арыштаваных (разм. уст.).

    • Пасадзіць у халодную.
  11. халоднае: Тое, што і халадзец.

  • Халодная вайна — варожа-агрэсіўная палітыка рэакцыйных колаў імперыялістычных дзяржаў.

  • Халодная зброя — шабля, піка, штык і пад.

|| наз. халоднасць, .

халоп, , м.

  1. У старажытнай Русі: паднявольная асоба, па становішчу блізкая да раба; у прыгоннай Расіі: прыгонны селянін, слуга.

  2. перан. Пра чалавека, які рабалепствуе, падхалімнічае перад кім-н.; халуй (пагард.).

|| ж. халопка, .

|| прым. халопскі, .

халопнічаць, ; незак. (пагард.).

Дзейнічаць па-халопску, так, як халоп (у 2 знач.); рабалепстваваць.

халопства, , н.

  1. Стан халопа (у 1 знач.).

  2. зб. Халопы.

  3. перан. Паводзіны, уласцівыя халопу (у 2 знач.; пагард.).

халтура, , ж. (разм.).

  1. Пабочны, звыш асноўнага, звычайна лёгкі заработак.

    • Пасля работы займацца халтурай.
  2. Нядобрасумленна, неахайна, без ведання справы выкананая работа, а таксама рэч, зробленая такім чынам.

халтурны, (разм.).

Які з’яўляецца халтурай (у 2 знач.), які займаецца халтурай (у 2 знач.).

  • Халтурная работа.

|| наз. халтурнасць, .

халтуршчык, , м. (разм.).

  1. Той, хто займаецца халтурай (у 1 знач.).

  2. Той, хто робіць што-н. нядобрасумленна, неахайна.

|| ж. халтуршчыца, .

|| прым. халтуршчыцкі, .

халтурыць, ; незак. (разм.).

  1. Займацца якой-н. работай звыш асноўнай для пабочнага, звычайна лёгкага заробку.

  2. Нядобрасумленна адносіцца да працы, неахайна выконваць работу.