Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

свінаматка, ✂, ж.

Свіння, якая дае прыплод.

|| прым. свінаматачны, ✂.

свінар, ✂, м.

Працаўнік, які даглядае свіней.

|| ж. свінарка, ✂.

свінарка, ✂, ж.

  1. гл. свінар.

  2. Тое, што і свінуха (абл.).

свінарнік, ✂, м.

Хлеў для свіней.

  • У пакоі с. (вельмі брудна; разм.).

|| прым. свінарны, ✂.

свінаферма, ✂, ж.

Свінагадоўчая ферма.

свінец, ✂, м.

Мяккі, вельмі цяжкі метал сінявата-шэрага колеру.

  • Сустрэць ворага свінцом (перан. ружэйным агнём, кулямі).

◊

  • Як свінцом налітая (налітыя) (перан. вельмі натруджаная ад стомы, хваробы і пад. — аб адчуванні цяжару ў руках, нагах і пад.).

|| прым. свінцовы, ✂.

  • С. блішчак (мінерал).

свініна, ✂, ж.

Свіное мяса як ежа.

|| памянш. свінінка, ✂.

свінка, ✂, ж.

Віруснае (пераважна дзіцячае) захворванне — запаленне калявушных залоз.

свіння, ✂, ж.

  1. Парнакапытная млекакормячая жывёліна, свойскі від якой разводзяць для атрымання сала, мяса, скуры, шчаціння.

  2. перан. Пра таго, хто робіць каму-н. непрыемнасці, пра няўдзячнага чалавека (разм.).

    • С. ты, а не чалавек!

◊

  • Падлажыць свінню каму (разм. неадабр.) — зрабіць непрыемнасць.

|| памянш. свінка, ✂.

  • Марская с. (невялікая бясхвостая жывёліна-грызун).

|| прым. свіны, ✂.

свінскі, ✂ (разм.).

  1. Брудны, неахайны.

    • Жыць па-свінску (прысл.).
  2. Непрыстойны, подлы, нізкі.

    • С. ўчынак.