Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пластыр, , м.

Наклееная на тканіну ліпкая лекавая маса, якая прыкладваецца да ран, нарываў і пад.

|| прым. пластырны, .

пластычны, .

  1. гл. пластыка.

  2. Здольны пад ціскам мяняць форму, не ломкі, плаўкі.

    • Пластычныя масы (матэрыялы, атрыманыя з прыродных або штучных злучэнняў — палімераў, якія фармуюцца пры награванні і пад ціскам і захоўваюць нададзеную форму).
  3. Які мае адносіны да хірургічнай перасадкі скуры і бліжэйшых падскурных тканак.

    • Пластычная аперацыя.
  4. Прыгожы гарманічнасцю сваіх форм і рухаў, плаўны.

    • П. танец.

|| наз. пластычнасць, .

пласціна, , ж.

Плоская палоса з якога-н. цвёрдага матэрыялу.

  • Жалезная п.

|| памянш. пласцінка, .

|| прым. пласцінны, .

пласціністы, .

Які мае форму пласціны.

  • Пласціністыя грыбы.

|| наз. пласціністасць, .

пласцінка, , м.; , ж..

  1. гл. пласціна.

  2. Дыск з гукавым запісам для прайгравальніка, патэфона і пад.

  3. Шкло са святлоадчувальным слоем для фатаграфічных здымкаў.

    • Зарадзіць пласцінку.
  4. Плоская, пераважна шырокая частка лістоў раслін (спец.).

    • Ліставыя пласцінкі.
  5. Складка на ніжнім баку шапачкі ў некаторых грыбоў (спец.).

  6. Здымны зубны пратэз.

|| прым. пласціначны, .

плата1, , ж.

  1. гл. плаціць.

  2. Грашовая ўзнагарода, кампенсацыя за што-н.

    • Заработная п.
    • П. за паслугі.

плата2, , ж. (спец.).

Дыэлектрычная пласціна для ўстаноўкі электра- і радыёэлементаў, а таксама такая пласціна з нанесенымі на ёй тонкімі электраправоднымі палоскамі.

  • Друкарская п.
  • П.-аснова.

платан, , м.

  1. Вялікае дрэва з зеленавата-шэрай карой і шырокім лапчастым лісцем.

  2. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. платанавы, .

  • Сямейства платанавых (наз.).

платанічны, .

Чыста духоўны, пазбаўлены практычных, рэальных мэт.

  • Платанічныя мары.
  • Платанічнае каханне (заснаванае на духоўнай цязе, пазбаўленае пачуццёвасці).

платны, .

  1. Які даецца за плату, падлягае аплаце.

    • П. праезд.
    • Платная паліклініка (з аплочваемым лячэннем).
  2. Які атрымлівае грашовую плату за сваю работу; звязаны з атрыманнем грашовай узнагароды, платы.

    • П. работнік.
    • Платная пасада.
  3. Які карыстаецца чым-н. за плату (разм.).

    • П. наведвальнік.

|| наз. платнасць, .