Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

міласэрны, ✂.

Які праяўляе міласэрнасць, з’яўляецца вынікам міласэрнасці.

  • М. ўчынак.

мілачка, ✂, ж. (разм.).

Ласкавы зварот да маладой жанчыны або дзяўчынкі.

міленькі, ✂.

  1. Прыемны на выгляд, прыгожанькі.

    • Міленькае дзіця.
  2. Блізкі сэрцу, дарагі, каханы.

    • М. дружок.
  3. Ужыв. як ветлівы зварот.

    • Прынясі дроўцаў, м.

◊

  • Як міленькі (разм.) — выраз ужываецца, каб паказаць, што дзеянне адбываецца баз асаблівых цяжкасцей.

  • Будзе працаваць як м.

мілі...

Першая частка складаных слоў са знач. адзінкі, роўнай адной тысячнай долі той адзінкі, што названа ў другой частцы складання, напр. міліампер, мілівольт, мілімікрон.

міліграм, ✂, м.

Адна тысячная частка грама.

|| прым. міліграмовы, ✂.

міліметр, ✂, м.

Адна тысячная частка метра.

|| прым. міліметровы, ✂.

міліметроўка, ✂, ж. (разм.).

Папера для чарцяжоў з клеткамі, роўнымі аднаму квадратнаму міліметру.

мілітарызаваць, ✂; зак. і незак.

Падпарадкаваць (-коўваць) (эканоміку, прамысловасць) мэтам мілітарызму.

|| наз. мілітарызацыя, ✂.

мілітарызм, ✂, м.

Палітыка ўзмацнення ваеннай магутнасці, нарошчвання ўзбраенняў і актывізацыі ваенных прыгатаванняў.

|| прым. мілітарыстычны, ✂ і мілітарысцкі, ✂.

мілітарыст, ✂, м.

Той, хто праводзіць палітыку мілітарызму.

|| прым. мілітарысцкі, ✂.