міленькі прыметнік

  1. Прыемны на выгляд, прыгожанькі.

    • Міленькае дзіця.
  2. Блізкі сэрцу, дарагі, каханы.

    • М. дружок.
  3. Ужыв. як ветлівы зварот.

    • Прынясі дроўцаў, м.

Як міленькі (размоўнае) — выраз ужываецца, каб паказаць, што дзеянне адбываецца баз асаблівых цяжкасцей.

  • Будзе працаваць як м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)