Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выспа, ✂, ж.

Невялікі востраў, часцей пясчаны.

|| прым. выспенны, ✂.

выспацца, ✂; зак.

Праспаўшы доўга, добра адпачыць.

|| незак. высыпацца, ✂.

выспелы, ✂.

Які добра выспеў.

  • В. гарбуз.

|| наз. выспеласць, ✂.

выспець, ✂; зак.

Паспець, стаць спелым.

  • Садавіна выспела.
  • Выспеў план (перан.).

|| незак. выспяваць, ✂.

выссаць, ✂; зак.

Ссаннем выцягнуць.

  • В. кроў з раны.

|| незак. высысаць, ✂.

выставіцца, ✂; зак.

Выдацца ўперад, высунуцца.

  • В. з акна.

|| незак. выстаўляцца, ✂.

выставіць, ✂; зак.

  1. Паставіць, вынесці за межы чаго-н.

    • В. вазоны з пакоя на балкон.
  2. Выняць устаўленае.

    • В. падвойныя рамы з акон.
  3. Выгнаць (разм.).

    • В. за дзверы свавольніка.
  4. Змясціць для агляду.

    • В. карціны на прагляд.
    • В. напаказ.
  5. Паставіць, размясціць (варту і пад.).

    • В. вартавых.
  6. Прапанаваць, вылучыць.

    • В. кандыдата.
  7. перан. Выказаць прапанову, патрабаванне.

    • В. ультыматум.
  8. перан. Паказаць у тым або іншым выглядзе.

    • В. на пасмешышча.
  9. Знайшоўшы, сабраўшы, даць для пэўнай мэты.

    • В. вялікую армію.
    • В. пачастунак.
  10. Напісаць, паставіць (афіц.).

    • В. вучням гадавыя адзнакі.

|| незак. выстаўляць, ✂.

|| наз. выстаўленне, ✂.

выстарацца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і расстарацца.

выстаўка, ✂, ж.

Сукупнасць прадметаў, размешчаных дзе-н. для агляду, а таксама месца, дзе яны сабраны.

  • Сельскагаспадарчая в.
  • В. карцін.
  • В.-продаж (з прадажай экспанатаў).

|| прым. выставачны, ✂.

  • Выставачная зала.

выстаўляцца, ✂; незак.

  1. гл. выставіцца.

  2. перан. Весці сябе манерна, стараючыся паказаць сябе з выгаднага боку, рысавацца (разм.).

    • В. на людзях.