Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выпрабаваны, ✂.

Правераны практыкай, які апраўдаў сябе.

  • В. барацьбіт.
  • В. метад.

|| наз. выпрабаванасць, ✂.

выпрабаваць, ✂; зак.

Праверыць на практыцы, вопыце.

  • В. матор.
  • В. сваю сілу.

|| незак. выпрабоўваць, ✂.

|| наз. выпрабаванне, ✂.

выправадзіць, ✂; зак.

Прымусіць пайсці, выгнаць.

  • В. няпрошаных гасцей.

|| незак. выправаджваць, ✂.

выправіцца​1, ✂; зак.

  1. Стаць прамым, выпраміцца.

  2. Пазбавіўшыся ад недахопаў, стаць лепшым.

    • Характар выправіўся.

|| незак. выпраўляцца, ✂.

выправіцца​2, ✂; зак.

Накіравацца, адправіцца куды-н.

  • Куды вы выправіліся?

|| незак. выпраўляцца, ✂.

выправіць​1, ✂; зак.

  1. Зрабіць прамым, выпраміць.

    • В. рэчышча.
  2. Унесці неабходныя праўкі ў што-н.

    • В. рукапіс.
    • В. карэктуру.
  3. Ліквідаваць недахопы, заганы.

    • В. становішча.
    • В. памылку.

|| незак. выпраўляць, ✂.

|| наз. выпраўленне, ✂.

выправіць​2, ✂; зак.

  1. каго-што. Сабраць і правесці, адправіць.

    • В. дзяцей у школу.
    • В. экспедыцыю.
  2. Выправадзіць.

    • В. свавольнікаў з хаты.
  3. Паслаць, адправіць куды-н. з якой-н. мэтай.

    • В. да доктара.
    • В. камбайны ў поле.

|| незак. выпраўляць, ✂.

выпрагчы, ✂; зак.

Распрэгчы, вызваліць з запрэжкі.

  • В. каня з воза.

|| незак. выпрагаць, ✂.

выпрагчыся, ✂; зак.

Вызваліцца з запрэжкі.

  • Конь выпрагся.

|| незак. выпрагацца, ✂.

выпраменьвацца, ✂; незак.

Ісці, распаўсюджвацца адкуль-н. прамянямі.

|| наз. выпрамяненне, ✂.