Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праскварыцца, ✂; зак.

Стаць гатовым у выніку скварання.

  • Сала праскварылася.

|| незак. праскварвацца, ✂.

праскварыць, ✂; зак.

  1. Скварачы, давесці да гатоўнасці.

    • П. сала.
  2. Правесці які-н. час, скварачы што-н.

    • Паўгадзіны праскварыла сала.

|| незак. праскварваць, ✂.

праскочыць, ✂; зак.

  1. Хутка прабегчы міма чаго-н.

    • Каля нас праскочылі дзеці.
    • Поезд праскочыў паўстанак.
  2. Пранікнуць, хутка прабрацца куды-н. праз якія-н. перашкоды (разм.).

    • П. у дзверы.
  3. Лёгка прайсці, упасці праз якую-н. адтуліну.

    • Манета праскочыла ў шчыліну.

|| незак. праскакваць, ✂.

праскрэбці, ✂; зак.

Скрабучы, зрабіць у чым-н. адтуліну.

  • Мышы праскрэблі падлогу.

|| незак. праскрабаць, ✂ і праскрэбваць, ✂.

прасла, ✂, н.

Частка агароджы ад слупа да слупа.

|| прым. праславы, ✂.

праславіцца, ✂; зак.

Стаць вядомым, славутым.

  • П. подзвігамі.

|| незак. праслаўляцца, ✂.

|| наз. праслаўленне, ✂.

праславіць, ✂; зак.

Зрабіць вядомым, славутым.

  • Гераічныя пералёты праславілі савецкіх лётчыкаў.

|| незак. праслаўляць, ✂.

|| наз. праслаўленне, ✂.

праславуты, ✂ (іран.).

Шырока вядомы, які нашумеў.

  • Праславутыя лятаючыя талеркі.

|| наз. праславутасць, ✂.

праслаіць, ✂; зак.

Пракласці слаямі чаго-н.

  • П. пірожнае крэмам.

|| незак. праслойваць, ✂.

|| наз. праслойванне, ✂ і праслойка, ✂.

|| прым. праслоечны, ✂.

праследавацель, ✂, м.

Той, хто праследуе каго-н.

|| ж. праследавацельніца, ✂.