Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

высушыць, ✂; зак.

  1. гл. сушыць.

  2. Асушыць.

    • В. балота.
    • В. слёзы (перастаць плакаць).

|| незак. высушваць, ✂.

высыпацца, ✂; зак.

  1. Сыплючыся, вываліцца.

    • Бульба высыпалася з мяшка.
  2. З’явіцца на паверхні ў вялікай колькасці (пра атмасферныя ападкі, сып).

    • Раніцай высыпаўся іней.
    • Адзёр высыпаўся.

|| незак. высыпацца, ✂.

высыпаць, ✂; зак.

  1. Сыплючы, выдаліць.

    • В. збожжа з мяшка.
  2. Услаць чым-н. сыпкім.

    • В. сцежку пяском.
  3. Выйсці, выбегчы ў мностве (разм.).

    • На вуліцу высыпаў народ.

|| незак. высыпаць, ✂.

высь, ✂, ж.

Прастора, якая знаходзіцца высока над зямлёй.

  • У завоблачную в.
  • Горныя высі.

высядаць, ✂; незак.

Прабівацца на паверхню (пра валасы).

  • Вусы высядаюць.

вытанцавацца, ✂; зак.

  1. Натанцавацца ўдосталь.

  2. Удацца, атрымацца (разм.).

    • Справа не вытанцавалася.

|| незак. вытанцоўвацца, ✂.

вытанчаны, ✂.

Тонкі, надзвычай далікатны.

  • В. густ.
  • Вытанчаная ветлівасць.

|| наз. вытанчанасць, ✂.

вытанчыць, ✂; зак.

Зрабіць тонкім, станчыць.

|| незак. вытанчаць, ✂.

вытапіць, ✂; зак.

Тапленнем здабыць, вырабіць.

  • В. сала.

|| незак. вытопліваць, ✂.

|| наз. вытопліванне, ✂ і вытапка, ✂.

|| прым. вытапны, ✂.

вытаптаць, ✂; зак.

Топчучы, сапсаваць, знішчыць.

  • В. пасевы.

|| незак. вытоптваць, ✂.