Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ін’екцыя, , ж. (спец.).

Увядзенне лекавых раствораў непасрэдна пад скуру, у мышцу, вену шляхам упырсквання.

  • І. ў вока.

|| прым. ін’екцыйны, .

інертны, .

  1. Які мае інерцыю (у 1 знач.; спец.).

  2. Бяздзейны, безыніцыятыўны.

    • І. чалавек.
    • Інертныя газы —якія не ўступаюць у хімічныя рэакцыі.

|| наз. інертнасць, .

інерцыя, , ж.

  1. Уласцівасць цел захоўваць стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль якая-н. знешняя сіла не прымусіць змяніць гэты стан.

    • Ляцець па інерцыі.
  2. перан. Бяздзейнасць, пасіўнасць.

  • Па інерцыі — па прывычцы, машынальна.

|| прым. інерцыйны, .

інець, ; незак.

Пакрывацца інеем.

|| зак. заінець, .

  • Дрэвы заінелі.

інжынер, , м.

Спецыяліст з вышэйшай тэхнічнай адукацыяй.

  • І.-механік.
  • Ваенны і.

|| прым. інжынерскі, .

інжынерны, .

Тэхнічны, звязаны з дзейнасцю інжынера.

  • Інжынерныя войскі.

інжынерыя, , ж.

Інжынерная справа, творчая тэхнічная дзейнасць.

інжыр, , м.

  1. Паўднёвае пладовае дрэва сямейства тутавых; фігавае дрэва, смакоўніца.

  2. Салодкі плод гэтага дрэва (вінныя ягады).

|| прым. інжырны, .

іністы, .

Пакрыты інеем, заінелы.

  • І. хмызняк.

ініцыялы, , м.

Першыя літары імя і імя па бацьку або імя і прозвішча.

|| прым. ініцыяльны, .