Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сцябаць, ✂; незак.

Біць чым-н. гнуткім, хвастаць.

  • С. дубцом.

|| зак. высцебаць, ✂.

|| аднакр. сцебануць, ✂ і сцёбнуць, ✂.

|| наз. сцябанне, ✂.

сцябліна, ✂, ж. (разм.).

Тое, што і сцябло (у 1 знач.).

|| памянш. сцяблінка, ✂.

|| прым. сцяблінкавы, ✂.

сцябліністы, ✂.

Са сцяблом, які мае форму сцябла (у 1 знач.).

сцяблісты, ✂.

З вялікім сцяблом або вялікай колькасцю сцёблаў.

  • Сцяблістая расліна.

|| наз. сцяблістасць, ✂.

сцябло, ✂, н.

Надземная частка травяністай расліны, якая нясе на сабе лісце, кветкі і плады.

  • С. бобу.

|| прым. сцябловы, ✂.

сцяг, ✂, м.

Пэўнага колеру (колераў) шырокае палотнішча на дрэўку, якое належыць вайсковай часці, дзяржаве, якой-н. арганізацыі і служыць іх эмблемай ва ўрачыстыя дні.

  • Дзяржаўны с.
  • Беларусі.
  • Палкавы с.
  • С. Перамогі.
  • Пад сцягам міру (перан. у імя міру).
  • Трымаць высока с. чаго-н. (перан. захоўваць якія-н. ідэалы, запаветы; высок.).

сцяганосец, ✂, м.

Той, хто нясе або носіць сцяг.

  • Сцяганосцы воінскай славы (перан.; высок.).

сцягацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Схадзіць куды-н. і вярнуцца назад.

  2. Знасіцца.

    • Паліто ўжо сцягалася.

сцягаць, ✂; зак.

  1. Пра ўсё, многае: цягнучы, несучы, сабраць у адно месца.

    • С. хвораст у кучу.
  2. Знасіць (разм.).

    • С. касцюм за сезон.

сцягно, ✂, н.

Частка нагі (у жывёл — задняй канечнасці) ад тазасцегнавога да каленнага сустава.

|| прым. сцегнавы, ✂.

  • Сцегнавая косць.