Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сохнуць, ; незак.

  1. Рабіцца сухім, трацячы вільгаць.

    • На лузе сохне сена.
    • У горле сохне (безас.; перасыхае).
  2. Вянуць, гінуць (пра расліны).

    • Пакаёвыя кветкі чамусьці сохнуць.
    • Трава сохне без дажджу.
  3. перан. Худзець (ад хваробы, перажыванняў, цяжкай працы).

    • Хворы сохне.
    • С. па дзяўчыне.

|| зак. высахнуць, , засохнуць, і прасохнуць, .

соцкі, , м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: селянін, які прызначаўся дапамагаць сельскай паліцыі падтрымліваць парадак у вёсцы.

соцыум, , м. (кніжн.).

Тое, што і грамадства.

|| прым. сацыяльны, .

  • Сацыяльная рэвалюцыя.
  • Сацыяльныя навукі.
  • Сацыяльнае заканадаўства.

сочнік, , м.

Складзеная ў форме піражка аладка з начынкай.

  • С. з тварагом.

соя, , ж.

Бабовая расліна, насенне якой выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці і ў тэхніцы.

|| прым. соевы, .

  • С. алей.