Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

смець, ✂; незак.

  1. Адважвацца, мець смеласць для чаго-н.

    • Не с. спрачацца.
  2. Мець права на што-н. Ніхто не смее парушаць закон.

◊

  • Не смей(це) (разм.) — строгая забарона што-н. рабіць.

|| зак. пасмець, ✂.

смешны, ✂.

  1. Які выклікае смех.

    • С. анекдот. Смешнае здарэнне.
    • Смешна (прысл.) мне з такой работы.
  2. Які выклікае іронію, насмешку.

    • С. загад.
  3. перан. Недарэчны, такі, што нельга ўспрымаць сур’ёзна.

    • Смешныя патрабаванні.

смог, ✂, м.

У вялікіх гарадах: задушлівы туман, змяшаны з выхлапнымі газамі, дымам і куродымам.

  • Над горадам вісіць с.

|| прым. смогавы, ✂.

смоква, ✂, ж.

Плод смакоўніцы, вінная ягада.

|| прым. смакоўны, ✂.

смокінг, ✂, м.

Пінжак для ўрачыстасцей з адкрытымі грудзямі і доўгімі, абшытымі шоўкам лацканамі.

|| прым. смокінгавы, ✂.

смолакурэнне, ✂, н.

Здабыванне смалы, шкіпінару з драўніны хваёвых дрэў.

|| прым. смалакурны, ✂.

смолка, ✂, ж.

  1. гл. смала.

  2. Сумесь хваёвай або яловай смалы з пахучымі рэчывамі.

    • Пахучая с.

смоль:

  • як смоль — вельмі чорны (пра валасы).

    • Барада як с.

смольны, ✂.

Тое, што і смалісты.

|| наз. смольнасць, ✂.

смоўж, ✂, м.

Тое, што і слімак.

  • С. паўзе, пачаканку вязе (прыказка пра справу, якая ажыццяўляецца вельмі павольна і невядома, калі будзе скончана).

|| прым. смаўжовы, ✂.