Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пятак, , м. (разм.).

Манета ці сума ў 5 капеек.

|| прым. пятаковы, .

|| памянш. пятачок, .

|| прым. пятачковы, .

пятка, , ж.

  1. Тое, што і пята (у 1 знач.).

    • Пераступаць з наскоў на пяткі.
    • Паказаць (падмазаць) пяткі (таксама перан. хутка пабегчы, уцячы).
    • Пяткі лізаць каму-н. (падхалімнічаць перад кім-н.; разм. пагард.).
    • Толькі пяткі блішчаць або заблішчалі (перан. хто-н. хутка пабег).
  2. Тое, што і пята (у 2 знач.; спец.).

|| прым. пятачны, .

пятліца, , ж.

  1. Абкідная або нашыўная пятля на верхняй вопратцы.

    • Стужачка ў пятліцы фрака.
  2. Каляровая падоўжаная нашыўка на каўняры форменнага адзення.

|| памянш. пятлічка, .

|| прым. пятлічны, .

пятля, , ж.

  1. Складзены і завязаны кальцом канец вяроўкі, шнурка і пад., а таксама сагнутая кальцом частка ніткі пры пляценні, вязанні.

    • Завязаць пятлю.
    • П. на панчосе.
  2. перан. Ужыв. для сімвалічнага абазначэння пакарання смерцю праз павешанне ці для абазначэння такога бязвыхаднага становішча, пры якім можна толькі павесіцца.

    • П. на яго трэба!
    • Хоць у пятлю лезь (пра бязвыхаднае становішча). Шукаць пятлі на шыю (таксама перан. лезці ў небяспечныя, рызыкоўныя справы).
  3. Лінія, кругавы рух у выглядзе замкнутай або паўзамкнутай крывой.

    • Апісаць пятлю.
    • Мёртвая п. (фігура найвышэйшага пілатажу — палёт па замкнутай крывой у вертыкальнай плоскасці).
    • Петлі заечых слядоў.
  4. Тое, што і сіло.

  5. Праразная адтуліна ў адзенні для зашпільвання, а таксама засцежка з тонкага шнурка, дроціка.

    • Абкідаць петлі.
  6. Дзве планкі на шарніры, якія служаць для прымацавання створкі, дзвярэй.

    • Павесіць дзверы на петлі.

|| памянш. пяцелька, .

|| прым. пяцельны, .

  • Пяцельнае шво.

пятляць, ; незак. (разм.).

Ісці, рухацца не прама, робячы петлі (у 3 знач.).

  • Веласіпедыст пятляе.

пятнаццаць, ліч.

Лік і колькасць 15.

|| парадкавы ліч. пятнаццаты, .

пятніца, , ж.

Пяты дзень тыдня.

  • Сем пятніц на тыдні ў каго-н. (м. пра таго, хто часта мяняе думкі, рашэнні).
  • Серада з-пад пятніцы відаць (з-пад верхняга адзення відаць ніжняе; разм. жарт.)

|| прым. пятнічны, .

пяток, , м. (разм.).

Пяць аднолькавых прадметаў.

  • П. бульбін.

пятрушка, , ж.

Агародная расліна, корань і лісце якой ужыв. як прыправа да страў.

|| прым. пятрушкавы, .

пятрэць, ; незак. (разм.).

  1. Сохнуць, высыхаць (на сонцы, ветры і пад.).

    • На полі пятрэе салома.
  2. Станавіцца чахлым.

    • П. ад сухотаў.