пятля, , ж.

  1. Складзены і завязаны кальцом канец вяроўкі, шнурка і пад., а таксама сагнутая кальцом частка ніткі пры пляценні, вязанні.

    • Завязаць пятлю.
    • П. на панчосе.
  2. перан. Ужыв. для сімвалічнага абазначэння пакарання смерцю праз павешанне ці для абазначэння такога бязвыхаднага становішча, пры якім можна толькі павесіцца.

    • П. на яго трэба!
    • Хоць у пятлю лезь (пра бязвыхаднае становішча). Шукаць пятлі на шыю (таксама перан. лезці ў небяспечныя, рызыкоўныя справы).
  3. Лінія, кругавы рух у выглядзе замкнутай або паўзамкнутай крывой.

    • Апісаць пятлю.
    • Мёртвая п. (фігура найвышэйшага пілатажу — палёт па замкнутай крывой у вертыкальнай плоскасці).
    • Петлі заечых слядоў.
  4. Тое, што і сіло.

  5. Праразная адтуліна ў адзенні для зашпільвання, а таксама засцежка з тонкага шнурка, дроціка.

    • Абкідаць петлі.
  6. Дзве планкі на шарніры, якія служаць для прымацавання створкі, дзвярэй.

    • Павесіць дзверы на петлі.

|| памянш. пяцелька, .

|| прым. пяцельны, .

  • Пяцельнае шво.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)