Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прэць, ; незак.

  1. Гнісці, тлець ад сырасці або цеплыні.

    • Мокрае сена прэе.
  2. Станавіцца вільготным, сырым ад цеплыні.

    • Зямля вясной прэе.
  3. Павольна даходзіць да гатоўнасці на жары, на невялікім агні.

    • Бульба прэе.
  4. Пацець, пакрывацца потам (разм.).

    • Прэе ў ватоўцы на такім сонцы.

|| зак. сапрэць, , упрэць, і увапрэць, .

|| наз. прэнне, .

прэцэдэнт, , м. (кніжн.).

Выпадак, які служыць прыкладам, апраўданнем для падобных выпадкаў у будучым.

  • Гэты ўчынак не мае прэцэдэнтаў у мінулым.
  • Павучальны п.

прэч, прысл.

Убок, далей ад якога-н. месца, далоў.

  • Пайшоў п. адгэтуль!

  • Рукі прэч! — патрабаванне не ўмешвацца не ў сваю справу.