Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выплесціся, ✂; зак.

Расплёўшыся, выпасці.

  • Стужка выплелася з касы.

|| незак. выплятацца, ✂.

выплысці​1, ✂; зак.

  1. Плывучы, выйсці куды-н.

    • В. ў адкрытае мора.
  2. Плывучы, паявіцца адкуль-н.

    • В. з-за павароту.
  3. Падняцца з глыбіні, усплыць.

    • Выплыла бервяно.
  4. перан. Нечакана выявіцца, стаць відавочным.

    • Выплыла недастача.

|| незак. выплываць, ✂.

выплысці​2, ✂; зак.

Выкаласаваць, пусціць колас.

  • Ячмень выплыў буйным коласам.

выплюнуць, ✂; зак.

Выкінуць з рота пляўком.

  • В. сліну.

|| незак. выплёўваць, ✂.

выплюхаць, ✂; зак. (разм.).

Плюхаючы, выліць.

  • В. ваду з начовак.

|| незак. выплюхваць, ✂.

|| аднакр. выплюхнуць, ✂.

выпнуць, ✂; зак.

Выставіць высунуць уперад.

  • В. грудзі.

|| незак. выпінаць, ✂.

выпоўзіны, ✂.

Верхняе покрыва насякомых або скура змяі, скінутая ў час лінькі.

выпрабавальнік, ✂, м.

Той, хто займаецца выпрабаваннем чаго-н.

  • Лётчык-в.

|| ж. выпрабавальніца, ✂.

|| прым. выпрабавальніцкі, ✂.

выпрабавальны, ✂.

Прызначаны для выпрабавання, праверкі.

  • В. палігон.
  • В. тэрмін.
  • Выпрабавальная камісія.

выпрабаванне, ✂, н.

  1. гл. выпрабаваць.

  2. Цяжкае перажыванне, няшчасце.

    • Прайсці праз цяжкія выпрабаванні.
    • Суровыя выпрабаванні вайны.