Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

біць, ; незак.

  1. Удараць, стукаць.

    • Б. кувалдай.
    • Святло б’е ў вочы (перан.).
  2. у што. Ударамі ўтвараць гукі.

    • Б. у бубен.
  3. Ударамі адзначаць што-н., гучаць, вызвоньваць, званіць.

    • Гадзіннік б’е.
  4. Ударамі, гукамі абазначаць што-н.

    • Б. трывогу.
    • Б.адбой.
  5. Наносіць удары, збіваць каго-н.

    • Б. гарэзу дубцом.
  6. Наносіць паражэнне.

    • Б. ворага.
  7. Забіваць каго-н. (жывёлу, птушак і пад.).

    • Б. цюленяў.
  8. Разбіваць, раздрабняць.

    • Б. пасуду.
    • Б. каменне.
  9. Страляць, абстрэльваць.

    • Б’юць гарматы па акопах.
    • Стрэльба добра б’е.
  10. У спартыўных гульнях — накіроўваць у цэль; пазбаўляць удзелу ў гульні.

    • Б. па варотах.
    • Б. ферзя.
  11. перан. Едка высмейваць, крытыкаваць.

    • Словы паэта б’юць па бюракратызму.
  12. каго (што). Трэсці (пра хваробу, страх і пад. і разм.).

    • Кашаль б’е.
  13. Імкліва выцякаць адкуль-н.

    • Струмень б’е.
    • Жыццё б’е (перан.).
  14. Вырабляць пэўным спосабам.

    • Б. масла.
    • Б. валёнкі.

  • Бібікі (лынды) біць (разм. неадабр.) — гультаяваць, бяздзейнічаць.

  • Біць крыніцай — бурна развівацца.

  • Біць на што (разм.) — імкнуцца да чаго-н.

  • Ногі біць (разм.) — натруджваць ногі працяглай і дарэмнай хадзьбою.

  • Біць па кішэні (разм.) — уводзіць у страту.

  • Біць (сябе) у грудзі (разм.) — клясціся, запэўніваць у чым-н.

  • Біць паклоны (разм.) — нізка кланяцца каму-н.

  • Біць у адну кропку — дамагацца аднаго чаго-н.

  • Біць у нос (разм. неадабр.) — патыхаць якім-н. вострым пахам.

  • Як у бубен біць (разм.) — гаварыць пра што-н. гучна, адкрыта.

|| зак. пабіць, , прабіць, і разбіць, .

|| наз. біццё, , бой, і бойка, .

бі́цэпс, , м.

Мышца, якая згінае руку ў лакцявым суставе і галёнку ў каленным суставе.

  • Б. пляча.
  • Б. бядра.

біцю́г, , м.

  1. Рабочы конь — цяжкавоз буйной пароды.

  2. перан. Пра высокага, мажнога чалавека (разм.).

    • Такі б. сланяецца без справы.

|| прым. біцюговы, .

біч1, , м.

  1. Бізун, сплецены з дробных раменьчыкаў.

    • Б. сатыры (перан.).
  2. Ударная частка некаторых механізмаў.

    • Бічы ў цапах.
  3. перан., каго-чаго. Бедства, няшчасце.

    • Брак — б. вытворчасці.

|| прым. бічавы, .

біч2, , м. (разм.).

Чалавек, які не мае пастаяннага месца жыхарства і пэўных заняткаў (скарачэнне).

бічава́ць, ; незак.

  1. Біць, хвастаць бізуном.

  2. перан. Выкрываць недахопы, рэзка крытыкаваць.

    • С. бюракратаў.

|| наз. бічаванне, .

біягра́фія, , ж.

  1. Апісанне жыцця і дзейнасці каго-н.

    • Б. Янкі Купалы.
  2. перан. Гісторыя якіх-н. прадметаў, з’яў, падзей.

    • Кожная з’ява мае сваю біяграфію.

|| прым. біяграфічны, .

біяло́гія, , ж.

Комплекс навук аб жывой прыродзе, аб заканамернасцях арганічнага жыцця.

|| прым. біялагічны, .

біяпо́ле, , н.

У парапсіхалогіі: нябачнае поле (у 5 знач.), якое ствараецца якім-н. арганізмам ці групай арганізмаў вакол сябе.

біяпсі́я, , ж.

Высячэнне кавалачка жывой тканкі для мікраскапічнага аналізу ў дыягнастычных мэтах.

  • Рабіць біяпсію.

|| прым. біяпсічны, .