Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выстаўка, ✂, ж.

Сукупнасць прадметаў, размешчаных дзе-н. для агляду, а таксама месца, дзе яны сабраны.

  • Сельскагаспадарчая в.
  • В. карцін.
  • В.-продаж (з прадажай экспанатаў).

|| прым. выставачны, ✂.

  • Выставачная зала.

выстаўляцца, ✂; незак.

  1. гл. выставіцца.

  2. перан. Весці сябе манерна, стараючыся паказаць сябе з выгаднага боку, рысавацца (разм.).

    • В. на людзях.

выстаяцца, ✂; зак.

Набыць пэўныя якасці ў выніку працяглага стаяння.

  • Наліўка выстаялася.

выстаяць, ✂; зак.

  1. Прастаяць доўга або з цяжкасцю.

    • В. чаргу за білетам.
    • В. на нагах цэлую змену.
  2. перан. Не паддацца, вытрымаць, устаяць.

    • В. супраць ворага.
    • В. у барацьбе.

|| незак. выстойваць, ✂.

выстраіцца​1, ✂; зак.

Стаць строем ці размясціцца ў пэўным напрамку.

  • В. калонай.
  • Каля касы выстраілася чарга.

|| незак. выстройвацца, ✂.

выстраіцца​2, ✂; зак. (разм.).

Адзецца па-святочнаму, прыбрацца.

  • В. як на баль.

|| незак. выстройвацца, ✂.

выстраіць, ✂; зак.

Паставіць строем або размясціць у пэўным парадку.

  • В. полк.

|| незак. выстройваць, ✂.

выстрал, ✂, м.

Тое, што і стрэл.

выстраліць, ✂; зак.

Тое, што і стрэліць.

|| незак. выстрэльваць, ✂.

выстраляць, ✂; зак.

Страляючы, расходаваць.

  • В. усе патроны.

|| незак. выстрэльваць, ✂.