Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прыход2, , м.

Абшчына веруючых, якая належыць да адной царквы (у 2 знач.).

  • Ён не тутэйшага прыхода.

|| прым. прыходскі, .

  • Прыходская школа.

прыходаваць, ; незак.

Запісваць у прыход​1 (у 3 знач.).

|| зак. запрыходаваць, і апрыходаваць, .

прыходзіцца, ; незак.

  1. гл. прыйсціся.

  2. Быць з кім-н. у якой-н. роднасці.

    • Ён мне прыходзіцца дзядзькам.

прыхожая, , ж.

Тое, што і пярэдняя.

  • Распрануцца ў прыхожай.

прыцаніцца, ; зак. (разм.).

Збіраючыся купіць, спытаць пра цану.

|| незак. прыцэньвацца, .

прыцемак, , м.

Паўзмрок, паўцемра пасля заходу сонца ці перад яго ўсходам або ў дрэнна асветленым памяшканні, месцы.

  • Набліжаўся п.
  • У гэтым пакоі заўсёды п.

прыцемкам, прысл.

У час прыцемку, на змярканні або на світанні.

  • Выехаць у дарогу яшчэ п.

прыцемна, прысл.

  1. На світанні або на змярканні, прыцемкам.

    • Прыехалі на месца ўжо п.
  2. безас. у знач. вык. Цемнавата.

    • Ужо было п., калі вярнуліся дамоў.

прыцерці, ; зак.

Трэннем, шліфоўкай шчыльна прыгладзіць, далучыць да чаго-н.

  • П. шкляны корак да бутэлькі.

|| незак. прыціраць, .

|| наз. прыціранне, і прыцірка, .

|| прым. прыцірачны, .

  • П. станок.

прыцерціся, ; зак.

  1. Шчыльна далучыцца ў выніку прыгонкі, шліфоўкі, трэння.

  2. перан., да каго-чаго. Прыстасавацца, прыладзіцца (разм.).

    • П. адзін да аднаго.

|| незак. прыцірацца, .

|| наз. прыціранне, і прыцірка, .