Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прапацець, ; зак.

  1. Моцна спацець, выдзеліць многа поту.

    • П. ад лякарства.
  2. Насыціцца потам.

    • Шапка прапацела.
  3. перан. Правесці які-н. час у цяжкай рабоце (разм.).

    • П. над чарцяжом дацямна.

прапашнік, , м. (спец.).

Сельскагаспадарчая прылада для апрацоўкі міжраддзяў.

прапашны, .

Які сеецца радамі, з шырокімі міжраддзямі для зручнай апрацоўкі.

  • Прапашныя культуры.

прапашчы, (разм.).

  1. Такі, які нельга вярнуць, атрымаць назад.

    • Прапашчыя грошы.
  2. Безнадзейны, ні да чаго не прыгодны.

    • Прапашчая справа.
    • П. чалавек.

прапедэўтыка, , ж. (кніжн.).

Папярэдні курс ведаў пра што-н.

|| прым. прапедэўтычны, .

  • П. курс (даступны).

прапелер, , м.

У самалётаў, верталётаў, дырыжабляў, аэрасаней: паветраны вінт.

|| прым. прапелерны, .

праперчыць, ; зак.

Многа насыпаць перцу, насыціць перцам.

|| незак. праперчваць, .

прапець, ; зак.

  1. гл. пець.

  2. Страціць ад спявання (голас; разм.).

    • П. свой голас.
  3. Правесці які-н. час, займаючыся спяваннем.

    • П. увесь вечар.

прапілаваць, ; зак.

  1. Разрэзаць пілой да пэўнай мяжы або выразаць пілой.

    • П. дрэва да сярэдзіны.
    • П. праём для акна.
  2. Правесці які-н. час пілуючы.

|| незак. прапілоўваць, .

|| наз. прапілоўванне, .

прапісацца, ; зак.

Аформіць афіцыйным запісам сваё пражыванне дзе-н.

|| незак. прапісвацца, .

|| наз. прапіска, .