Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

высахлы, ✂.

  1. Такі, з якога выпарылася вільгаць.

    • Высахлая рэчка.
  2. Які ссох, перастаў жыць.

    • Высахлае дрэва.
  3. перан. Схуднелы.

    • В. твар.

высачыць, ✂; зак.

Сочачы, адшукаць, раскрыць.

  • В. шпіёна.

|| незак. высочваць, ✂.

высачэзны, ✂ (разм.).

Вельмі высокі (у 1 знач.).

  • В. пад’ёмны кран.

высветліцца, ✂; зак.

Стаць ясным, зразумелым.

  • Справа высветлілася.

|| незак. высвятляцца, ✂.

высветліць, ✂; зак.

Зрабіць ясным, зразумелым; выясніць.

  • В. становішча.

|| незак. высвятляць, ✂.

высвеціць, ✂; зак.

Ярка вылучыць святлом што-н.

  • В. фарамі дарогу.

высвідраваць, ✂; зак.

Свідруючы, зрабіць (дзірку, паглыбленне).

  • В. дзірку.

|| незак. высвідроўваць, ✂.

высвістваць, ✂; незак.

Свішчучы, выконваць.

  • В. мелодыю.

выседзець, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

  1. без дапаўнення. Прасядзець, прабыць дзе-н. пэўны час.

    • В. пры хворым цэлыя суткі.
  2. каго. Вывесці птушанят, седзячы на яйках.

    • В. куранят.
  3. перан., што. Дасягнуць чаго-н. доўгім сядзеннем (разм. жарт.).

    • В. дысертацыю.

|| незак. выседжваць, ✂, -аю, -аеш, -ае.

выселіцца, ✂; зак.

Пакінуць месца свайго жыхарства.

  • В. са старога дома.

|| незак. высяляцца, ✂.