Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

свет, , м.

  1. Зямля з усім тым, што на ёй існуе; сусвет (у 2 знач.), а таксама людзі, якія насяляюць зямлю, і ўсё, што акружае чалавека.

    • Падарожжа вакол свету.
    • Пахадзіць па свеце.
    • Ні за што на свеце (ні ў якім выпадку, ніколі).
    • Гэты с. (зямны свет, жыццё як супрацьпастаўленне замагільнаму свету).
    • Той с. (замагільны свет як супрацьпастаўленне зямному свету, жыццю).
    • Няпраўдай с. пройдзеш, ды назад не вернешся (прыказка).
    • Выйсці ў с. (быць апублікаваным).
    • Зжыць са свету (загубіць, знішчыць).
    • З усяго свету (здалёк).
    • Ісці на той с. (паміраць).
    • На чым с. стаіць (вельмі моцна лаяць, крычаць).
    • Пусціць на с. (нарадзіць).
    • С. не бачыў (незвычайна).
    • Такі с. настаў (настала не тое жыццё).
    • С. аб’ехаць (пабыць у розных месцах).
  2. Тое, што і сусвет (у 1 знач.).

    • Пакарыцелі свету.
  3. які. Чалавечае грамадства, аб’яднанае пэўным грамадскім ладам, культурнымі і сацыяльна-гістарычнымі адзнакамі.

    • Антычны с.
    • Адышоў у нябыт стары с. (перан. змяніўся лад жыцця).
  4. чаго або які. Асобная галіна жыцця, з’яў, прадметаў.

    • Жывёльны с.
    • С. гукаў.
    • Духоўны с. народа.
  5. чаго або які. Якая-н. сфера, галіна дзейнасці людзей.

    • С. навукі.
  6. Кола асоб, якія належаць да прывілеяваных класаў.

    • Вышэйшы с.
    • Арыстакратычны с.
  7. Зямное жыццё ў процілегласць незямному.

  • У белы свет як у капейку (разм.) — без мэты, не ведаючы куды (ісці, ехаць і пад.).

светаадчуванне, , н.

Успрыманне чалавекам навакольнага свету, што праяўляецца ў адпаведных дзеяннях, пачуццях, настроях.

светабудова, , ж. (кніжн.).

Тое, што і сусвет (у 1 знач.).

светапогляд, , м.

Сістэма поглядаў на жыццё, прыроду і мастацтва.

  • Матэрыялістычны с.

|| прым. светапоглядны, .

светаразуменне, , н. (кніжн.).

Тое або іншае разуменне свету; сукупнасць поглядаў на свет​1 (у 1 знач.).

светасузіранне, , н.

Сукупнасць перакананняў, поглядаў на свет (у 1 знач.); светаразуменне.

|| прым. светасузіральны, .

светаўспрыманне, , н.

Успрыманне чалавекам навакольнага свету​1 (у 1 знач.).

светач, , м.

  1. Тое, што і дзед ​3.

    • Запаліць с.
  2. перан. Пра таго, хто нясе з сабой ісціну, асвету, свабоду, культуру.

    • Ф. Скарына — наш с.

светла... і светла-...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову светлы (у 3 і 4 знач.), напр. светлавалосы, светлатвары; светла-жоўты, светла-сіні.

светлы, .

  1. Які ярка свеціць.

    • Светлая лямпачка.
  2. Добра асветлены, яркі.

    • Светлыя палацы.
    • С. дзень.
  3. Ясны, празрысты.

    • С. ручаёк.
  4. Менш яркі па колеру ў параўнанні з іншымі, не цёмны.

    • Светлыя валасы.
    • Светлыя фарбы.
  5. Радасны, нічым неазмрочаны, незасмучаны.

    • Светлае будучае.
    • С. ўспамін.
  6. Ясны, праніклівы.

    • С. розум.
    • Светлыя надзеі.

|| наз. светласць, .