светлы прыметнік
-
Які ярка свеціць.
- Светлая лямпачка.
-
Добра асветлены, яркі.
- Светлыя палацы.
- С. дзень.
-
Ясны, празрысты.
- С. ручаёк.
-
Менш яркі па колеру ў параўнанні з іншымі, не цёмны.
- Светлыя валасы.
- Светлыя фарбы.
-
Радасны, нічым неазмрочаны, незасмучаны.
- Светлае будучае.
- С. ўспамін.
-
Ясны, праніклівы.
- С. розум.
- Светлыя надзеі.
|| назоўнік: светласць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)