свет назоўнік | мужчынскі род

  1. Зямля з усім тым, што на ёй існуе; сусвет (у 2 знач.), а таксама людзі, якія насяляюць зямлю, і ўсё, што акружае чалавека.

    • Падарожжа вакол свету.
    • Пахадзіць па свеце.
    • Ні за што на свеце (ні ў якім выпадку, ніколі).
    • Гэты с. (зямны свет, жыццё як супрацьпастаўленне замагільнаму свету).
    • Той с. (замагільны свет як супрацьпастаўленне зямному свету, жыццю).
    • Няпраўдай с. пройдзеш, ды назад не вернешся (прыказка).
    • Выйсці ў с. (быць апублікаваным).
    • Зжыць са свету (загубіць, знішчыць).
    • З усяго свету (здалёк).
    • Ісці на той с. (паміраць).
    • На чым с. стаіць (вельмі моцна лаяць, крычаць).
    • Пусціць на с. (нарадзіць).
    • С. не бачыў (незвычайна).
    • Такі с. настаў (настала не тое жыццё).
    • С. аб’ехаць (пабыць у розных месцах).
  2. Тое, што і сусвет (у 1 знач.).

    • Пакарыцелі свету.
  3. які. Чалавечае грамадства, аб’яднанае пэўным грамадскім ладам, культурнымі і сацыяльна-гістарычнымі адзнакамі.

    • Антычны с.
    • Адышоў у нябыт стары с. (пераноснае значэнне: змяніўся лад жыцця).
  4. чаго або які. Асобная галіна жыцця, з’яў, прадметаў.

    • Жывёльны с.
    • С. гукаў.
    • Духоўны с. народа.
  5. чаго або які. Якая-н. сфера, галіна дзейнасці людзей.

    • С. навукі.
  6. Кола асоб, якія належаць да прывілеяваных класаў.

    • Вышэйшы с.
    • Арыстакратычны с.
  7. Зямное жыццё ў процілегласць незямному.

    • У белы свет як у капейку (размоўнае) — без мэты, не ведаючы куды (ісці, ехаць і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)