Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прывадніцца, ✂; зак.

Пра лятальны апарат, парашутыста: апусціцца на ваду.

|| незак. прывадняцца, ✂.

|| наз. прывадненне, ✂.

прывазны, ✂.

Прывезены адкуль-н., не мясцовы.

  • Прывазная сыравіна.

прывал, ✂, м.

  1. гл. прываліць​1.

  2. Прыпынак у дарозе для адпачынку, а таксама месца прыпынку.

    • Зрабіць п.

|| прым. прывальны, ✂.

прывалачы, ✂; зак.

Даставіць валочачы.

  • П. мех.

|| незак. прывалакаць, ✂.

прываліць​1, ✂; зак.

  1. Прыперці, прыхіліць да чаго-н. або прыціснуць зверху чым-н.

    • П. камень да сцяны.
  2. Прыстаць да берага, да прыстані (спец.).

    • Параход прываліў да прыстані.
  3. перан. 3’явіцца, прыйсці (разм.).

    • Шчасце прываліла ў хату.
    • Прываліла многа народу.

|| незак. прывальваць, ✂.

|| наз. прывальванне, ✂ і прывал, ✂.

прываліць​2, ✂; зак.

Трохі, не поўнасцю зваліць (сукно).

|| незак. прывальваць, ✂.

прываражыць, ✂; зак.

  1. У забабонных уяўленнях: прывабіць варажбой.

  2. перан. Зачараваўшы, прывабіць да сябе (разм.).

|| незак. прыварожваць, ✂.

прыварак, ✂, м.

Гатаваная страва, прадукты для яе, а таксама заправа, якая дадаецца да галоўных прадуктаў пры гатаванні гарачых страў.

  • П. ў боршч.

|| прым. прыварачны, ✂.

прыварыць, ✂; зак.

Прырабіць, зварваючы.

|| незак. прыварваць, ✂.

|| наз. прыварка, ✂ і прыварванне, ✂.

прыватнасць, ✂, ж.

Прыватная, не тыповая акалічнасць, падрабязнасць.

  • Звярніце увагу на прыватнасць.

◊

  • У прыватнасці, пабочн. сл. — ужыв. для падкрэслівання якога-н. прыватнага выпадку, у знач. напрыклад, у тым ліку.