Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

планіроўшчык, ✂, м.

Спецыяліст, які займаецца планіроўкай.

|| ж. планіроўшчыца, ✂.

планка, ✂, ж.

Падоўжаная гладкая дошчачка, пласцінка.

  • Металічная п.
  • Ордэнская п. (з прымацаванай ордэнскай стужачкай).

|| памянш. планачка, ✂.

|| прым. планачны, ✂.

планктон, ✂, м. (спец.).

Сукупнасць найдрабнейшых жывёльных і раслінных арганізмаў, якія жывуць у водных глыбінях і пераносяцца сілай цячэння.

|| прым. планктонавы, ✂ і планктонны, ✂.

плантатар, ✂, м.

Уладальнік плантацыі (у 2 знач.).

|| прым. плантатарскі, ✂.

  • Плантатарскія норавы (перан. жорсткія, бесчалавечныя).

плантацыя, ✂, ж.

  1. Вялікі ўчастак зямлі, заняты спецыяльнай сельскагаспадарчай культурай.

    • П. грэчкі.
    • Чайная п.
  2. Сельскагаспадарчае прадпрыемства.

|| прым. плантацыйны, ✂.

  • Плантацыйная гаспадарка.

планшэт, ✂, м.

  1. Плоская сумка з празрыстым верхам, у якой носяць карты.

  2. Дошчачка на трох ножках, на якой умацоўваецца карта ці лінееная папера для здымкі мясцовасці (спецыяльны тэрмін).

|| прым. планшэтны, ✂.

планшэтка, ✂, н. (разм.).

Тое, што і планшэт (у 1 знач.).

пласкагор’е, ✂, н.

Мясцовасць, размешчаная высока над узроўнем мора, з раўніннай або злёгку хвалістай паверхняй.

|| прым. пласкагорны, ✂.

пласкагруды, ✂.

З плоскімі, дрэнна развітымі грудзьмі.

|| наз. пласкагрудасць, ✂.

пласкагубцы, ✂.

Абцугі, канцы ў якіх (губы) маюць плоскую ўнутраную паверхню.