Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выслоўе, ✂, н.

Коратка выказаная глыбокая па зместу думка.

  • Выслоўі вялікіх людзей.

выслуга, ✂, ж.

Пэўны тэрмін знаходжання на службе.

  • За выслугу гадоў.

выслугоўваць, ✂; незак. (разм.).

Дагаджаць, прыслужваць.

  • Не хачу ёй в.

выслужыцца, ✂; зак.

Прыслужваючы, дабіцца чыёй-н. прыхільнасці.

  • В. перад начальствам.

|| незак. выслужвацца, ✂.

выслужыць, ✂; зак.

  1. Атрымаць за службу.

    • В. узнагароду.
  2. Праслужыць, прабыць на службе.

    • В. у арміі дваццаць пяць гадоў.

|| незак. выслужваць, ✂.

выслухаць, ✂; зак.

  1. Праслухаць да канца.

    • В. скаргу.
    • В. сімфонію.
  2. Даследаваць на слых.

    • В. работу сэрца.

|| незак. выслухваць, ✂ і выслухоўваць, ✂.

выслухваць, ✂; незак.

  1. гл. выслухаць.

  2. Збіраць чуткі, падслухваць.

    • Ходзіць і выслухвае, што гавораць.

выслухоўваць, ✂; незак.

Тое, што і выслухваць.

высмаглы, ✂.

Які страціў вільгаць, высах ад гарачыні.

  • Высмаглыя губы.

высмажыцца, ✂; зак.

Добра ўсмажыцца.

  • Мяса добра высмажылася.

|| незак. высмажвацца, ✂.