Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выпіска, ✂, ж.

  1. гл. выпісаць.

  2. Тое, што выпісана з якога-н. тэксту, дакумента.

    • В. з пратакола.

выпіўка, ✂, ж. (разм.).

  1. Выпіванне спіртных напіткаў.

    • Абед з выпіўкай.
  2. Бяседа, пачастунак са спіртным.

    • Наладзіць выпіўку.
  3. Спіртныя напіткі.

    • На стале было многа выпіўкі і закускі.

выпіхаць, ✂; зак.

Тое, што і выпхаць.

|| незак. выпіхваць, ✂.

выпіхнуць, ✂; зак.

Тое, што і выпхнуць.

|| незак. выпіхаць, ✂ і выпіхваць, ✂.

выпіць, ✂; зак.

  1. гл. піць.

  2. што і чаго. Вынесці, выцерпець.

    • В. чашу пакут.

выплавіць, ✂; зак.

Плавячы, здабыць.

  • В. жалеза з руды.

|| незак. выплаўляць, ✂.

|| наз. выплаўка, ✂.

выплакацца, ✂; зак.

Аблягчыць сваё гора плачам.

|| незак. выплаквацца, ✂.

выплакаць, ✂; зак.

  1. Выліць, выказаць сваю тугу слязамі.

    • В. гора.
  2. Выпрасіць плачам.

    • В. дапамогу.

◊

  • Выплакаць (усе) вочы (разм.) — у горы плакаць доўга, многа.

|| незак. выплакваць, ✂.

выплаціць, ✂; зак.

Выдаць плату, поўнасцю заплаціць.

  • В. доўг.

|| незак. выплачваць, ✂.

|| наз. выплата, ✂.

|| прым. выплатны, ✂.

  • Выплатная ведамасць.

выплесці, ✂; зак.

Расплёўшы, выняць.

  • В. стужку з касы.

|| незак. выплятаць, ✂.