Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выграбны, ✂.

Прызначаны для выграбання.

  • Выграбная лапата.

◊

  • Выграбная яма — памыйная яма для звальвання смецця, розных нечыстот.

выграбці, ✂; зак.

  1. Грабучы, выдаліць.

    • В. попел з печы.
  2. Грабучы, рыючы, утварыць паглыбленне.

    • В. ямку, нару.

|| незак. выграбаць, ✂.

выгрузіцца, ✂; зак.

Высадзіцца адкуль-н. з грузам.

  • Вайсковая часць выгрузілася з поезда.

|| незак. выгружацца, ✂.

выгрузіць, ✂; зак.

Дастаць і вынесці груз з чаго-н.

  • В. багаж.

|| незак. выгружаць, ✂.

|| наз. выгрузка, ✂.

выгук, ✂, м.

Гучны вокліч, вокрык.

  • В. адабрэння.

выгукнуць, ✂; зак. і аднакр.

Гучна прамовіць, сказаць што-н., выкрыкнуць.

|| незак. выгукваць, ✂.

выгуляцца, ✂; зак.

  1. Уволю нагуляцца, адпачыць.

    • В. за дзень дома.
  2. Набрацца сілы, адкарміцца на волі.

    • Выгулялася жывёла за лета.

|| незак. выгульвацца, ✂.