Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прамова​2, ✂, ж.

Незасведчаная пісьмовымі помнікамі, рэканструяваная параўнальна-гістарычным метадам старажытная мова-аснова, з якой пазней узніклі мовы, што адносяцца да дадзенай сям’і (напр. праславянская мова ў адносінах да беларускай, рускай, украінскай, польскай, балгарскай і інш.).

прамовіць, ✂; зак.

Сказаць, вымавіць.

  • Не п. ні слова.

|| незак. прамаўляць, ✂.

прамоклы, ✂.

Насычаны вільгаццю; мокры ад дажджу, сырасці.

  • Прамоклае паліто.

|| наз. прамокласць, ✂.

прамокнуць, ✂; зак.

  1. Прапусціўшы вільгаць, стаць мокрым, вільготным.

    • Кашуля прамокла ад поту.
    • П. пад дажджом.
    • Прамоклі ногі.
  2. Пра чалавека: трапіўшы пад дождж ці ў сырое, мокрае месца, апынуцца ў мокрым адзенні, абутку.

    • Ён увесь прамок.

|| незак. прамакаць, ✂.

прамоўца, ✂, м.

Той, хто выступае з прамовай, а таксама чалавек, які валодае дарам гаварыць прамовы.

  • Таленавіты п.

|| прым. прамоўніцкі, ✂.

прамтавары, ✂.

Прамысловыя тавары.

|| прым. прамтаварны, ✂.

  • П. магазін.

прамудрасць, ✂, ж.

  1. Глыбокая мудрасць (уст.).

  2. Што-н. цяжкае для разумення, засваення (разм. іран.).

    • Ніякай прамудрасці тут няма.

прамудры, ✂ (уст.).

Поўны прамудрасці (у 1 знач.).

  • П. стары.

прамучыцца, ✂; зак.

Правесці ў мучэннях які-н. час.

  • Ноч прамучыўся з зубамі.

прамучыць, ✂; зак.

Падвергнуць мучэнням на працягу якога-н. часу.