прамокнуць, ; зак.

  1. Прапусціўшы вільгаць, стаць мокрым, вільготным.

    • Кашуля прамокла ад поту.
    • П. пад дажджом.
    • Прамоклі ногі.
  2. Пра чалавека: трапіўшы пад дождж ці ў сырое, мокрае месца, апынуцца ў мокрым адзенні, абутку.

    • Ён увесь прамок.

|| незак. прамакаць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)