Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

праменны, .

  1. Які свеціцца праменямі.

    • Праменная энергія.
    • П. позірк (перан.).
  2. Які ўзнікае ў выніку выпраменьвання якой-н. энергіі (спец.).

|| наз. праменнасць, .

прамень, , м.

  1. Вузкая паласа святла, што ідзе ад якой-н. крыніцы святла ці прадмета, які свеціцца.

    • П. сонца.
    • П. надзеі (перан.).
  2. Струмень у выглядзе пучка часціц якой-н. энергіі (спец.).

    • Рэнтгенаўскія прамені.
    • Цеплавы п.

|| прым. прамянёвы, .

  • Прамянёвая энергія.
  • Прамянёвая хвароба (хвароба, якая выклікаецца радыеактыўнымі рэчывамі).

прамер, , м.

  1. гл. прамераць.

  2. Памылка пры вымярэнні (спец.).

    • Дапусціць п.

прамераць, ; зак.

Вымераць, зрабіць вымярэнне чаго-н.

  • П. глыбіню возера.

|| незак. прамяраць, і прамерваць, .

|| наз. прамерванне, і прамер, .

|| прым. прамерны, .

прамерзнуць, ; зак.

  1. Моцна змерзнуць ад холаду, адубець.

    • Ён вельмі прамёрз у дарозе.
  2. Змерзнуць, зледзянець наскрозь.

    • Сажалка прамерзла да дна.

|| незак. прамярзаць, .

|| наз. прамярзанне, .

прамесці, ; зак.

Вымесці, падмесці на ўсім працягу чаго-н.

  • П. дарожку.

|| незак. прамятаць, .

прамёрзлы, і прамерзлы, .

  1. Які прамёрз.

    • Яны вярнуліся з дарогі галодныя і прамёрзлыя (-мерзлыя).
  2. Замёрзлы, зледзянелы наскрозь.

    • Глыбока прамёрзлая (-мерзлая) зямля.

прамільгнуць, ; зак.

  1. Паказацца і хутка знікнуць.

    • Поезд прамільгнуў маланкай.
    • У яго словах прамільгнула іронія (перан.).
  2. Вельмі хутка прайсці, прамінуць (пра час).

    • Месяц часу незаўважна прамільгнуў.

прамінуць, ; зак.

  1. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.

    • П. вёску.
  2. Прайсці, мінуць (пра час, здарэнні і пад.).

    • Прамінуў яшчэ адзін дзень.
  3. Зрабіць пропуск у чым-н.

    • П. радок.
  4. перан. Прапусціць, абысці.

    • Яго прозвішча выпадкова прамінулі.
    • Нельга п. гэтага пытання.

|| незак. прамінаць, .

прамова1, , ж.

Публічнае выступленне.

  • Выступіць з прамовай.
  • Віншавальная прамова.