Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

прысмакі, , м.

  1. Ласункі, а таксама ўвогуле смачныя, асабліва прыгатаваныя стравы.

    • Ласы на п.
  2. Прыправа (разм.).

    • Страва з неабходнымі прысмакамі.

прысмактацца, ; зак.

Упіцца, прыстаць да чаго-н. усмоктваючыся.

  • П’яўкі прысмакталіся.

|| незак. прысмоктвацца, .

|| прым. прысмоктвальны, .

прысос, , м.

  1. гл. прыссацца.

  2. Прыстасаванне, пры дапамозе якога што-н. можа прыссацца.

    • Трымацца на прысосах.

|| прым. прысосны, .

прысосак, , м. (спец.).

Орган, пры дапамозе якога расліна ці жывёльны арганізм прысмоктваюцца да іншых і які служыць у паразітаў органам усмоктвання пажыўных рэчываў.

|| прым. прысоскавы, .

прысохлы, .

Які прысох, прыстаў.

  • Прысохлая да ботаў гразь.

прысохнуць, ; зак.

Падсохшы, прыстаць да чаго-н.

  • Гразь прысохла да колаў.

|| незак. прысыхаць, .

прыспець, ; зак.

  1. Надысці, настаць (пра час, справу, патрэбу).

    • Прыспела чарга.
  2. безас. Абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца (разм.).

    • Што табе так прыспела з гэтай паездкай?
  3. З’явіцца ў патрэбны момант; паспець, не спазніцца (разм.).

    • П. на паратунак.

прыспешыць, ; зак.

  1. Зрабіць больш хуткім.

    • П. хаду.
  2. Наблізіць наступленне чаго-н.

    • П. перамогу над ворагам.
  3. каго (што) і каго (што) з чым. Прымусіць рабіць што-н. хутчэй.

    • П. з заканчэннем работы.

|| незак. прыспяшаць, і прыспешваць, .

прыспічыць, ; безас.; зак. (разм.).

Вельмі захацецца, спатрэбіцца.

  • Прыспічыла ім ехаць сёння.

прыспусціць, ; зак.

Трохі спусціць.

  • П. сцяг.

|| незак. прыспускаць, .