Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

практычны, ✂.

  1. Які мае адносіны да практыкі (у 1 знач.).

    • Практычныя вывады.
  2. Які з’яўляецца прымяненнем ведаў на справе, на практыцы.

    • Практычнае навучанне.
  3. Патрэбны для практыкі, які прывівае канкрэтныя навыкі, уменне.

    • Практычная школа акцёрскага майстэрства.
  4. Які мае адносіны да жыццёвага вопыту, рэальных патрэбнасцей.

    • Нічога не разумець у практычным жыцці.
  5. Дзелавіты, які ўмее разбірацца ў практычных, жыццёвых справах.

    • П. чалавек.
  6. Выгадны, зручны ў справе, эканомны.

    • П. метад.
  7. у форме прысл. Па сутнасці, на справе.

    • Практычна здаровы.

|| наз. практычнасць, ✂.

пракуда, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Ахвотнік (ахвотніца) да свавольстваў, розных штук, гарэза.

пракудзіць, ✂; незак. (разм.).

Сваволіць, штукарыць, гарэзаваць.

|| зак. напракудзіць, ✂.

пракуратура, ✂, ж.

  1. Дзяржаўны орган, які наглядае за выкананнем законаў і законнасці і прыцягвае да адказнасці тых, хто ўчыняе злачынствы.

  2. зб. Работнікі пракурорскага нагляду.

пракуродымець, ✂; зак.

Насыціцца куродымам, дымам.

  • Сцены пракуродымелі.

пракуродыміцца, ✂; зак.

Тое, што і пракуродымець.

  • Хата пракуродымілася.

|| незак. пракурадымлівацца, ✂.

пракуродыміць, ✂; зак.

Насыціць куродымам, дымам.

  • П. пакой.

|| незак. пракуродымліваць, ✂.

пракурор, ✂, м.

  1. Асоба, якая ажыццяўляе дзяржаўны нагляд за дакладным выкананнем законаў.

    • П. раёна.
  2. Дзяржаўны абвінаваўца на судзе.

|| прым. пракурорскі, ✂.

  • П. нагляд.

пракурыцца, ✂; зак. (разм.).

Насыціцца дымам ад курэння.

  • Лёгкія пракурыліся.

|| незак. пракурвацца, ✂.

пракурыць, ✂; зак.

  1. Насыціць тытунёвым дымам.

    • П. хату.
  2. Зрасходаваць на курэнне.

    • П. многа грошай.
  3. Правесці які-н. час курачы.

    • Усю ноч пракурыў.

|| незак. пракурваць, ✂.