практычны прыметнік

  1. Які мае адносіны да практыкі (у 1 знач.).

    • Практычныя вывады.
  2. Які з’яўляецца прымяненнем ведаў на справе, на практыцы.

    • Практычнае навучанне.
  3. Патрэбны для практыкі, які прывівае канкрэтныя навыкі, уменне.

    • Практычная школа акцёрскага майстэрства.
  4. Які мае адносіны да жыццёвага вопыту, рэальных патрэбнасцей.

    • Нічога не разумець у практычным жыцці.
  5. Дзелавіты, які ўмее разбірацца ў практычных, жыццёвых справах.

    • П. чалавек.
  6. Выгадны, зручны ў справе, эканомны.

    • П. метад.
  7. у форме прыслоўе. Па сутнасці, на справе.

    • Практычна здаровы.

|| назоўнік: практычнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)