сырызна, ✂, ж., зб. (разм.).
-
Недаспелая садавіна, сырая агародніна.
-
Што-н. сырое, вільготнае.
сырэц, ✂, м.
Не да канца выраблены прадукт, паўфабрыкат.
|| прым. сырцовы, ✂.
сырэць, ✂; незак.
Станавіцца сырым (у 1 знач.).
|| зак. адсырэць, ✂.
сыскацца, ✂; зак. (разм.).
Знайсціся, адшукацца.
- Праз некалькі гадзін сыскалася дзіця.
сысун, ✂, м.
Дзіцяня груднога ўзросту, а таксама дзіцяня млекакормячай жывёліны, якое ссе маці.
|| памянш. сысунок, ✂.
сысці, ✂; зак.
-
Ідучы, пакінуць сваё месца, спусціцца.
- С. з лесвіцы.
- С. з трамвая.
- Вечар сышоў на зямлю (перан.).
-
Адысці з месца, пакінуць месца, пераходзячы на іншае.
-
Выйсці з вытворчасці, быць вырабленым.
- З канвеера сышоў тысячны трактар.
-
Пайсці куды-н., пакінуць месца жыхарства, работы.
- С. з дому.
- С. на заработкі.
-
Знікнуць з паверхні чаго-н.
- З твару сышлі болькі.
- Снег сышоў з узгоркаў.
-
Перастаць ставіцца ў тэатры, дэманстравацца ў кіно.
- Спектакль сышоў са сцэны тэатра.
-
Закончыцца, прайсці (разм.).
-
Пра справу, здарэнне і пад.: закончыцца, завяршыцца добра, шчасліва (разм.).
- У сямейным жыцці ўсё сышло добра.
- С. з рук (перан. прайсці беспакарана, без непрыемнасцей).
-
за каго-што. Быць прынятым, прызнаным за каго-, што-н.
-
Пра газ, пару, ваду і пад.: выйсці, выліцца, выцечы.
- Мутная вада сышла з крана.
- Дым сышоў з пакоя.
-
Пра тэрмін, час: скончыцца, прайсці.
- Тэрмін платы ўзносаў сышоў.
◊
|| незак. сходзіць, ✂ і сыходзіць, ✂.
|| наз. сход, ✂ і сыходжанне, ✂.
сысціся, ✂; зак.
-
Дайшоўшы да якога-н. месца, сустрэцца.
-
Прыйсці ў адно месца, сабрацца (пра многіх).
- На сход сышлася ўся вёска.
-
перан., з кім. Пасябраваць.
- Мы сышліся яшчэ са студэнцкіх гадоў.
-
Уступіць у шлюб, наладзіць сумеснае жыццё.
-
перан., у чым, чым. Аказацца адзінадушным у чым-н., прыйсці да згоды./
-
Злучыцца, прымкнуўшы шчыльна адзін да аднаго канцамі, краямі.
- Маснічыны сышліся.
- Канцы папругі не сышліся.
-
перан. Супасці, аказацца ў адпаведнасці адно з адным.
- Паказанні аналізаў сышліся.
|| незак. сходзіцца, ✂ і сыходзіцца, ✂.
|| наз. сыходжанне, ✂.
сыта, ✂, ж.
Абрадавае беларускае пітво — мёд, разведзены гатаванай вадой.
|| прым. сытовы, ✂.